Get Mystery Box with random crypto!

Сітуацыя на ўнутраным валютным рынку ў 2021 г. Нацбанк з’яўля | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Сітуацыя на ўнутраным валютным рынку ў 2021 г.

Нацбанк з’яўляецца пакупніком валюты на чыстай аснове 4 месяцы запар — з ліпеня па кастрычнік. За гэты час Нацбанк выкупіў з біржы $1,23 млрд.

Рэкордны аб’ём Нацбанк набыў за кастрычнік, бо былі квартальныя падаткі і расійскі рубель умацоўваўся на каціроўках нафты. За гэты месяц Нацбанк выкупіў $0,54 млрд.

У цэлым за 2021 г. сальда валютнага рынку атрымалася на карысць Нацбанка — $1,45 млрд. У 2020 г. было наадварот — чысты продаж валюты на $1,92 млрд.