Get Mystery Box with random crypto!

Бараўлянам-Лясному хочуць надаць гарадскі статус ужо ў 2022 г. | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Бараўлянам-Лясному хочуць надаць гарадскі статус ужо ў 2022 г. Цяпер яны знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.

Для чаго гэта могуць рабіць? Напрыклад, адносна нядаўна Орша і Ліда са 100 тысячамі жыхароў і Барысаў са 140 тысячамі былі аб’яднаныя са сваімі раёнамі. Раней гэта былі асобныя адміністрацыйныя адзінкі, як Жодзіна (64 тысячы).

У сеціве ёсць звесткі пра насельніцтва Бараўлянаў і Ляснога станам на 2018 г. Калі скласці насельніцтва Ляснога і Бараўлянаў разам, то атрымаецца больш за 36 тысяч жыхароў. Але да Ліды, Оршы ці Барысава далёка.

Значыць прычына можа быць у падатках. У Беларусі ёсць ільготы для дзейнасці малога бізнэсу ў сельскай мясцовасці. З пераводам у гарадскі статус такія льготы могуць адабраць і тады падаткі ў бюджэт павысяцца.

Не варта забываць і пра падаткі на нерухомасць і зямлю. Тут таксама могуць быць непрыемныя варыянты для новых гараджанаў — пасля кадастравай пераацэнкі.