Get Mystery Box with random crypto!

Чарговае судовае разбіральніцтва супраць Беларусі. У арбітражы | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Чарговае судовае разбіральніцтва супраць Беларусі. У арбітражы будуць разбіраць прэтэнзіі іранскай кампаніі "Кейсан" да ўрада ў асобе Мінэканомікі і Мінгарвыканкама. Іранцы вядомыя даўгабудам "Магніт Мінска" ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі.

Інвестпраект рэалізуецца аж з 2009 г. Тэрміны будаўніцтва неаднаразова адкладаліся ў часе. Станам на лета 2021 г. сітуацыя на будоўлі вачыма назіральнікаў была такой:

Зараз на пляцоўцы «Магніт Мінска» не назіраецца ніякіх рухаў. Прыбралі нават будаўнічыя краны. Наўрад ці забудоўшчык паспее ўзвесці свой аб'ект у чарговы раз адведзеныя яму тэрміны.