Get Mystery Box with random crypto!

Сітуацыя ў эканоміцы наступная: прырост ВУП за ІІІ квартал ≈ | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Сітуацыя ў эканоміцы наступная:

прырост ВУП за ІІІ квартал ≈ 1,7% (у ІІ квартале было каля 5,4%), прырост ВУП за верасень ≈ 0,7%

Другі месяц запар на дынаміку негатыўна ўплывае нізкі ўраджай. Сельская гаспадарка змінусавала за верасень на 13,7%.

Дынаміка ў прамысловасці таксама вельмі сціплая на фоне першага паўгоддзя. За верасень прадукцыя прамысловасці павялічылася толькі на 2,3%. У І і ІІ кварталах выпуск рос на 9-12%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал падаюць і да 2019 г., і да 2020 г. За верасень мінус склаў 9,1%.

Аналагічна ў мінусе 2 гады запар перавозкі грузаў і пасажыраў. Прычым у верасні паказчыкі пагоршыліся нават да нізкай базы 2020 г.

Аптовы таварабарот за верасень дадаў толькі 2,8%, рытэйл — 1,7%. Унутраны попыт у эканоміцы застаецца пад прэсам.