Get Mystery Box with random crypto!

Медыя паведамляюць: Международное рейтинговое агентство Fitch | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Медыя паведамляюць:

Международное рейтинговое агентство Fitch Ratings улучшило прогноз долгосрочного рейтинга дефолта эмитента в иностранной валюте Украины со стабильного до позитивного, подтвердив сам рейтинг на уровне «B».

Такім чынам Беларусь канчаткова апускаецца на апошняе месца на прасторы экс-СССР па спалучэнні рэйтынгу Fitch і яго прагнозу. Нядаўна рэйтынг РБ быў пацверджаны Fitch на ўзроўні "В" з негатыўным прагнозам. Негатыўны прагноз для Беларусі горшы, чым пазітыўны для Украіны.

Негатыўны прагноз азначае, што цягам наступных 12 месяцаў рэйтынг хутчэй будзе паніжаны, чым павышаны, а пазітыўны — наадварот.

Шкала рэйтынгаў Fitch пачынаецца з ААА (самы высокі) і далей ідзе так: АА+, АА, АА-, А+, А, А-, ВВВ+, ВВВ, ВВВ- і г.д. да дэфолту эмітэнта (D). Толькі пералічаныя ў папярэднім сказе рэйтынгі ўваходзяць у катэгорыю інвестыцыйных.

Рэйтынгі ад ВВ+ і ніжэй ствараюць катэгорыю спекулятыўных (смеццевых). Цяперашні рэйтынг Беларусі на 5 прыступак ніжэйшы, чым мінімальны рэйтынг інвестыцыйнай катэгорыі (ВВВ-).