Get Mystery Box with random crypto!

Інфляцыйныя адчуванні чытачоў канала ў ліпені абнавілі максіму | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Інфляцыйныя адчуванні чытачоў канала ў ліпені абнавілі максімум за ўвесь перыяд замераў. Інфляцыйныя чаканні нязначна скараціліся ў параўнанні з чэрвеньскім рэкордам. Апытанне ў канале адбылося 22-27 ліпеня.

Медыянная ацэнка фактычнай інфляцыі на 12 месяцаў назад цяпер складае 20,2%, а прагнознай інфляцыі на 12 месяцаў наперад — 21,7%.

Высокія інфляцыйныя чаканні насельніцтва і прадпрыемстваў негатыўна ўплываюць на рэальны рост цэн у будучыні. Беларусь можа атрымаць стабільна высокую інфляцыю, якая слаба рэагуе на дзеянні Нацбанка і ўрада.

Таксама высокая інфляцыя актуалізуе паскарэнне тэмпаў дэвальвацыі беларускага рубля. Іначай экспарцёры паступова губляюць свае цэнавыя перавагі на знешніх рынках.