Get Mystery Box with random crypto!

Паўтара месяца таму мы пісалі, што Zubr Capital актывізаваў пр | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Паўтара месяца таму мы пісалі, што Zubr Capital актывізаваў працэс выхаду з капіталу 21vek.by. Інвестфонд валодае доляй 40%, астатнія 60% размеркаваныя між засноўнікамі інтэрнэт-рытэйлера — Вайніловічам, Плюгачовым і Матусевічам.

Zubr Capital набыў долю ў 21vek.by у 2017 г. На мяжы 2019-2020 гг. адбылася першая спроба прадаць яе, але працэс быў перарваны эпідэміяй COVID-19 і немагчымасцю асабістых сустрэч з патэнцыйнымі інвестарамі.

У мінулым годзе разам з Zubr Capital таксама выстаўлялі свае долі на продаж і Вайніловіч-Плюгачоў-Матусевіч.

А цяпер у офіс 21vek прыйшлі сілавікі.