Get Mystery Box with random crypto!

Паводле нашай інфармацыі адток валютных дэпазітаў фізічных асо | ЭКАНОМІКА ПА-БЕЛАРУСКУ

Паводле нашай інфармацыі адток валютных дэпазітаў фізічных асоб у чэрвені працягваецца тэмпамі траўня (мінус ~$200 млн/месяц).

Абвастрэнне сітуацыі пацвярджаецца апошнім рашэннем Нацбанка (гл. спасылку ўнізе). Улады хочуць, каб беларусы пабеглі ў банкі і кампенсавалі дзяржаўнаму сектару недахоп рэсурсаў у сувязі з санкцыямі ЕС і ЗША.

Першай ластаўкай курсу на павышэнне стаў Беларусбанк. Нагадаем, па інфармацыі рэйтынгавага агенцтва Fitch, гэты банк мае ўразлівую структуру актываў.

У IV квартале 2020 г. Беларусбанк быў дакапіталізаваны за бюджэтныя грошы на 1 млрд руб. Няясна, дзе будуць браць рэсурсы на новыя дакапіталізацыі — планавы дэфіцыт бюджэта на канец года складае 6 млрд руб.

https://infobank.by/infolineview/stavki-po-vkladam-vzletyat-do-nebes/