ХÉЎРА (chieŭra)
(назоўнік жаночы род)
⠀
1. Пагардлівае: група людзей, якія аб'ядналіся для разбою, злачынства; банда.
⠀
[Шкунда:] Золатапагоньнікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады. (Колас).
⠀
2. Размоўнае слова: пра кампанію людзей, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад.
⠀
Калі хлопцы наймалі музыку іграць вечарынку, то Мікалая Халусту ніколі ня бралі ў хеўру. (Чарнышэвіч).
— Хадзем, брыгадзір, у хеўры весялей, — гукаюць.. [мужчыны] Храпавіцкага. (Мурашка).
⠀
Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзінаў (звычайна ня вартых увагі).
#словы_Х