Get Mystery Box with random crypto!

КАРУ́НКІ (karunki) (множны лік) 1. Ажурныя, сятчастыя вырабы | Лёгкая Мова

КАРУ́НКІ (karunki)
(множны лік)

1. Ажурныя, сятчастыя вырабы зь ільняных, шаўковых і інш. нітак для аздобы бялізны, адзеньня і пад.

Рукавы абрамлялі танюсенькія карункі. (Машара).
На развітаньне .. Кася падаравала .. тоненькую насовачку, аздобленую карункамі. (Васілевіч).

2. Пераноснае значэньне: тое, што сваім выглядам нагадвае такі выраб.

А мора ўжо ўгаманілася, толькі на прыбярэжнай кручы ды на мокрым жвіры пляжа віднеліся белыя карункі пены. (Сабаленка).
Сонца .. паклала на палаючыя вокны двухпавярховага драўлянага дома свае мядзяныя карункі. (Рамановіч).
#словы_К