Get Mystery Box with random crypto!

Ой, студзень ужо хутка і скончыцца, а слова дагэтуль няма Вы | Лёгкая Мова

Ой, студзень ужо хутка і скончыцца, а слова дагэтуль няма Выпраўляем!

СТУ́ДЗЕНЬ (studzień)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Першы месяц каляндарнага года.

А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысьцюткія сьнягі... Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць ня здолею даўгі. (Матэвушаў).

2. Размоўнае слова: тое, што і студзіна, квашаніна, халадзец.

Былі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам. (Гаўрылкін).
#словы_С