Get Mystery Box with random crypto!

Прыналежнасць Да бароў, да яроў крутабокіх кліча нас першарод | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Прыналежнасць

Да бароў,
да яроў крутабокіх
кліча нас першародны спакой.
Можа, гэта зусім не ўцёкі,
А патрэба натуры людской.

Дакрануцца, хай толькі зрокам
да ўсінела-зубчатай грады.
Удыхнуць толькі ціха, глыбока
між карчоў
звабны пах грыбны.

Прыпынюся -
у сабе разбяруся.
Тут - да ўсіх верхавін, да куп'я,
да апошняй травінчакі
Беларусі -
прыналежнасць святая мая.

Мікола Арочка

#вершдня