Get Mystery Box with random crypto!

Лонгрыд ад 'Дзяеслова' Анкета Дзеяслова. Адам Глобус: Л | Суполка беларускіх пісьменнікаў

Лонгрыд ад "Дзяеслова"

Анкета Дзеяслова.
Адам Глобус:

Літаратура для мяне – працяг бацькавай справы. Ён прыйшоў да літаратурнай працы з сялянскага жыцця, прыйшоў з маленечкай вёскі, прыйшоў пасля цяжкай работы грузчыкам на чыгуначнай станцыі. Мне было прасцей, чым яму, стаць літаратарам, бо я ішоў туды ўслед за бацькам-пісьменнікам і не з чыгуначнай станцыі Наваельня, а з тэатральна-мастацкага інстытута, дзе вучыўся пісаць фрэскі, маляваць партрэты і рабіць вітражы. За мной у літаратуру прыйшоў мой брат Міраслаў, а за ім – мая дачка Ядвіга. Так што літаратура – справа маёй сям’і.

працяг тут

#лонгрыд