Get Mystery Box with random crypto!

Паразмаўляў з калегам і знаёмымі-сацыёлагамі пра ўчорашняга Ва | Лінейная (аг | рэг) рэсія

Паразмаўляў з калегам і знаёмымі-сацыёлагамі пра ўчорашняга Вардамацкага. Вырашыў падсумаваць у сціслай форме, каб паставіць акцэнты:

1. Падзенне спачування да Украіны на 16.4 пп за 4 месяцы - гэта вельмі шмат. Не значыць, што такога не можа быць. Значыць, што ступень “сюрпрызнасці” гэтых дадзеных - высокая
2. У дадзеных СН за аналагічны перыяд нічога такога не назіраецца. Я паспрабаваў знайсці ў іхняй прэзентацыі максімальную абсалютную розніцу па ўсіх пытаннях, звязаных з вайной, расіяй і Украінай. За ўсе перыяды яна - 21 пп. Гэта падзенне жадання заставацца ў АДКБ, з 63% у лістападзе 2020 да 42% у чэрвені 2022. Спатрэбілася амаль 2 гады, Казахстан, вайна з Украінай, каб абраніць адказ на пытанне на 21 пп. Калі казаць пра стаўленне да расіі - максімальная розніца была 15 пп - падзенне з лістапада 2021 па красавік 2022
3. Дадзеныя не публічныя. З прыватных размоў я чуў, што Вардамацкі не распавядае, як напрыклад узважаная ягоная выбарка ці нават пра тое, у якія даты яна збіралася. Калі ён не хоча дзяліцца з калегамі, чаму ўсім астатнім яму давяраць?
4. Пра абыякавасць да афармлення і памылкі ў прэзентацыі я ўжо казаў. Памылкі робяць усе. Факт таго, што ў яго сумы ў 100% не б’юцца аўтаматычна не значыць, што ён дадзеныя ад рукі малюе. Проста змяншае давер.
5. Што магло выклікаць такі тэктанічны шыфт з мая па верасень пакуль ніхто не прыдумаў. Прынамсі, з маіх знаёмых

Не бачу сэнсу цалкам адкідаць гэтыя дадзеныя, бачу сэнс надаваць ім самую мінімальную вагу. Прынамсі да лепшага тлумачэння