Get Mystery Box with random crypto!

Я не давяраю дадзеным Андрэя Вардамацкага. Адразу два дысклэ | Лінейная (аг | рэг) рэсія

Я не давяраю дадзеным Андрэя Вардамацкага.

Адразу два дысклэймеры: калі б Вардамаці апублікаваў дадзеныя, дзе беларусы былі малайцы, я б гэты пост не напісаў; Я яго асабіста не ведаю, у мяне няма канфлікту інтарэсаў.

Па-першае, ягоныя прэзентацыі дрэнна аформленыя. Гэта тычыцца як стылю, так і больш факталагічных рэчаў - у пытанні пра ўдзел беларускага войска ў вайне дадзеныя за май не б’юцца ў 100%. Калі сумы кшталту 99.9% ці 100.1% тлумачацца памылкай акруглення, 99.6% для трох катэгорый - не.

Чаму я лічу гэта важным? Досвед. Калі я падымаю свой уласны аналіз, які я рабіў у мінулым і бачу, што ён аформлены дрэнна, я апрыёры менш яму давяраю. Бо карэляцыя паміж якасцю афармлення і факталагічнымі памылкамі заўважная. У мяне, у маіх калег майго ўзроўню, у джуноў, у тэставых заданнях пры прыёме на працу, у акадэмічных паперах - паўсюль.

Па-другое, ягоныя дадзеныя не публічныя. Іншыя людзі не могуць знайсці там памылкі. У Chatham House (CH), напрыклад, дадзеныя публічныя.

Канкрэтна гэтыя лічбы дрэнна карэлююць з дадзенымі СН. І гэта мой самы слабы аргумент. Па-першае, СН праводзіла свае апытанні не ў тыя ж даты, што і Вардамацкі. Па-другое, пытанні яны задаюць не ідэнтычныя. Па-трэцяе, у іх прынцыпова розныя выбаркі - тэлефоннікі супраць інтэрнэт-панэляў. У адпаведнасці, мой аналіз будуецца на дапушчэннях, якія я не магу эфектыўна абараніць. Я падзялюся, але ўспрымайце яго з вялікім скепсісам.

Тэзіс Вардамацкага наступны: Якому з бакоў узброенага канфлікту вы больш спачуваеце?» У траўні Украіне спачувалі 50,3% апытаных, а ўжо ў верасні — 33,9%. Расеі ў траўні спачувалі 21,1% рэспандэнтаў, а ў верасні — 32%.

Цяпер параўнаем з дадзенымі СН.

1. Возьмем пытанне “Как вы в целом относитесь к России?”. Добра ці ў асноўным добра: чэрвень -> жнівень, з 70.9% да 71.2%. Дрэнна ці ў асноўным дрэнна: чэрвень -> жнівень, з 19.7% да 20.7%. Вардамацкі: спачуванне расіі ў канфлікце, май -> верасень, з 21.1% да 32%

2. Возьмем пытанне “Как вы в целом относитесь к Украине?”. Добра ці ў асноўным добра: чэрвень -> жнівень, з 67.3% да 68.3%. Дрэнна ці ў асноўным дрэнна: чэрвень -> жнівень, з 17.8% да 17.5%. Вардамацкі: спачуванне Украіне ў канфлікце, май -> верасень, з 50.3% да 33.9%

Можаце неяк узгадніць у галаве гэтыя дадзеныя? Я не магу. Глянуў яшчэ на два пытанні, а менавіта "Вы поддерживаете или не поддерживаете военные действия российских войск на территории Украины?" і “Что следует сделать Беларуси в контексте военных действий между Россией и Украиной сейчас?”.

Атрымліваецца дзіўна:

СН:
• Украіну любім крыху больш, расію любімы крыху больш, але расію і ненавідзім крыху больш
• Ваенныя дзеянні расіі падтрымліваем крыху менш (-3.3 пп)
• У плане дзеянняў РБ, крыху больш хочам выступаць на баку расіі (+1.8 пп)

Вардамацкі:
• Поўны калапс па ўсіх франтах, розніцы па 10-20 пп

Варыянтаў, як узгадніць гэта паміж сабой, я бачу тры:

1. Гэта непараўнальныя пытанні і перыяды
2. Выбаркі прынцыпова розныя, перасякаюцца слаба
3. У кагосьці з іх - памылкі ў аналізе. Калі ставіць грошы на тое, у каго - у СН ці Вардамацкага, мае грошы на Вардамацкім

P.S. - пакуль пісаў, на Зеркало выйшаў артыкул з такім ж аргументамі