Get Mystery Box with random crypto!

Ліхтар

Лагатып тэлеграм-канала lichtare — Ліхтар Л
Лагатып тэлеграм-канала lichtare — Ліхтар
Адрас канала: @lichtare
Катэгорыі: Факты
мова: беларускі
Падпісчыкі: 520
Апісанне з канала

🔦 «Ліхтар» — гэта новы праект незалежнага беларускамоўнага выдання «Новы Час».
Тут збіраюцца ўсе нашыя аўтарскія артыкулы і рознага кшталту цікавосткі, з якімі кожны зможа крыху адпачыць ад цяжкіх навін.

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2023-03-08 11:01:53
Жанчыны БНР: экстрым, каханне і супраца са спецслужбамі

На большасці фота ўрадоўцаў БНР вы не ўбачыце жанчынаў. Ніводнай. Здаецца, гэта была выключна пацанская тусоўка. Ці так было насамрэч? Магчыма, жанчыны не толькі ўдзельнічалі ў стварэнні нашай дзяржавы 100 гадоў таму, але часам нават бралі на сябе найбольш адказныя абавязкі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

#культура
160 views08:01
Адкрыць / каментаваць
2023-03-08 10:01:21
А якая песня дапамагла вам прачнуцца?

Наша рэкамендацыя на сёння: J:Mors — «Маё сонца»

#песня
186 views07:01
Адкрыць / каментаваць
2023-03-08 09:00:57 Добрай раніцы!

Печыва з заданнем на 8 сакавіка ад Ліхтара!

- Сёння вельмі важнае свята, таму мы жадаем вам цудоўнага дня і спадзяемся, што гэты дзень прынясе вам шмат эмоцый.

#печыва_з_заданнем
196 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2023-03-07 22:02:04
Дабранач, шаноўныя чытачы! Прапаноўваем вам паслухаць медытацыю на лепшы сон.

Агмень — медытацыя на паляпшэнне фізічнага стану, у дапамогу вашаму арганізму, лекам і лекарам для пазбаўлення ад хваробаў і непрыемных адчуванняў.

Іншую медытацыю можна абраць тут.

#нанач
248 views19:02
Адкрыць / каментаваць
2023-03-07 21:02:11
Фільм на вечар

«Выкупленне з Шаўшэнку»

Эндзі Дзюфрэйн, малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Начальства турмы здзекуецца зь вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі збіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высвятляецца, у Эндзі ёсць невялікі сакрэт...

Калі вы яшчэ не глядзелі гэты фільм на беларускай мове, тады сёння выдатны шанец гэта зрабіць!

#фільм
253 views18:02
Адкрыць / каментаваць
2023-03-07 20:02:21
Папа Рымскі і яго скандалы. Дасье ў карыкатурах
Ігар Пятроў

У Ватыкане 31 снежня на 96-м годзе жыцця памёр Папа Рымскі на спакоі Бенедыкт XVI. Вывучаючы яго спадчыну, шмат хто прыходзіць да высновы — гэта быў самы скандальны пантыфік як мінімум найноўшага часу.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

#замежжа
259 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2023-03-07 19:01:57
ІТ-сфера ў Беларусі: Уверх па лесвіцы, якая вядзе ўніз
Таццяна Лісічэнка

У Гданьску ёсць раён «Алівія», а ў тым раёне ёсць велічэзны бізнес-цэнтр: некалькі шкляных шматпавярховых офісных будынкаў. І на двух з гэтых будынкаў вісіць знаёмая беларусам шыльда з чатырох літар — «ЕРАМ». Раней такія былі на офісных будынках у Мінску, але цяпер іх там няма.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

#эканоміка
257 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2023-03-07 18:02:43
Сварка з-за дранікаў. З'есці дранік — знішчыць каштоўнасць

Ці можна лічыць стравы з таркаванай бульбы нацыянальнай каштоўнасцяю іды ганарыцца імі?

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

#культура
257 views15:02
Адкрыць / каментаваць
2023-03-07 17:02:44
СМАЧНА З «НОВЫМ ЧАСАМ»: Лазанкі — беларуская лазання

У беларускай кухні лазанкі вядомыя з XVI стагоддзя. Яны нарадзіліся менавіта з лазанні, якую прывезла на беларускія землі каралева Бона Сфорца, жонка вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Першага Старога.

Глядзець тут.
255 views14:02
Адкрыць / каментаваць
2023-03-07 16:01:09
Васіль Быкаў: «Адраджэнне — справа моладзі, а не пенсіянераў»
Юрась Залоска

«У 1917 годзе наша грамадства звярнула з магістральнага шляху грамадскага развіцця некуды ўбок i праз вялікія намаганні, праз кроў i ахвяры ўрэшце ўперлася ў тупік. Цяпер выйсці з гэтага тупіка шчаслівым шляхам, відаць, не ўдасца, гэта пэўна: усім нацыям, якія маюць дачыненне да Вялікага Кастрычніка, трэба прынесці нейкія ахвяры. Што мы i робім». Пра што казаў Васіль Быкаў на сустрэчы з чытачамі амаль 30 гадоў таму.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

#культура
252 views13:01
Адкрыць / каментаваць