Get Mystery Box with random crypto!

Фільм на вечар «Выкупленне з Шаўшэнку» Эндзі Дзюфрэйн, малад | Ліхтар

Фільм на вечар

«Выкупленне з Шаўшэнку»

Эндзі Дзюфрэйн, малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Начальства турмы здзекуецца зь вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі збіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высвятляецца, у Эндзі ёсць невялікі сакрэт...

Калі вы яшчэ не глядзелі гэты фільм на беларускай мове, тады сёння выдатны шанец гэта зрабіць!

#фільм