Get Mystery Box with random crypto!

Еўрапарламент і Савет Еўропы бліжэйшым часам прымуць рэзалюцыі | Павел Латушка

Еўрапарламент і Савет Еўропы бліжэйшым часам прымуць рэзалюцыі па пытаннях палітзняволеных у Беларусі і незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Расію і Беларусь.

Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і юрысты НАУ правялі ў Страсбургу сустрэчы з Віцэ-Прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Эвай Копач, дэпутатамі Еўрапарламента, а таксама з палітычным дырэктарам Савета Еўропы Міраславам Папай, пастаяннымі Прадстаўнікамі Польшчы, Літвы, Латвіі, Бельгіі, Швецыі, Аўстрыі, Ісландыі і Іспаніі пры Савеце Еўропы, у камітэце па міграцыі, бежанцах і перамешчаных асобах, аддзеле па правах дзяцей і аддзеле па правах чалавека Савета Еўропы.

У Еўрапарламенце адбылася прэзентацыя справаздачы НАУ аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Асабліва была адзначана роля так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Вынікі сустрэч:

Першае
. Еўрапарламент бліжэйшым часам прыме рэзалюцыю па сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі, улічыць прапановы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і прадстаўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па пытаннях палітзняволеных Вольгі Гарбуновай.

Другое
. 16-17 мая ў Рэйк’явіку (Ісландыя) адбудзецца Саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-членаў Савета Еўропы, падчас якога будзе прынята дэкларацыя, дзе плануецца адзначыць прымусовае перамяшчэнне і дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі.

Пытанне ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў прымусовым перамяшчэнні і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей стане прыярытэтным у парадку дня Савета Еўропы.

@nau_belarus