Get Mystery Box with random crypto!

Наша мэта — акрэсліць роль Лукашэнкі ў ваенных злачынствах ва | Павел Латушка

Наша мэта — акрэсліць роль Лукашэнкі ў ваенных злачынствах ва Украіне

З улікам прынятых папярэдне рашэнняў ПАСЕ 27 красавіка 2023 года, звароту Вярхоўнай Рады Украіны, за якую адзінагалосна прагаласавалі 3 мая 2023 года, заключэнняў АБСЕ 4 мая 2023 года каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення прадстаўляе ў Страсбургу справаздачу «Роля рэжыму Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы ў незаконным перамяшчэнні і перавыхаванні дзяцей з Украіны».





Для нас важна давесці неабходнасць акрэслення ролі Лукашэнкі як ваеннага злачынцы за дзеянні, якія парушаюць Жэнеўскую канвенцыю 1949 года.

Сімвалічна, што каманда НАУ на чале з кіраўніком Паўлам Латушкам праводзіць сустрэчы 8 мая ў Victory in Europe Day і 9 мая, які адзначаецца ў Беларусі як дзень Перамогі. Гэта наша мэта — рабіць крокі для нашай агульнай Перамогі — вызваленне Беларусі ад злачыннага рэжыму.

Адбылося больш за 15 сустрэч, у тым ліку з кіраўніцтвам Савета Еўропы, Віцэ-Прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Эвай Копач, пастаяннымі Прадстаўнікамі членаў Савета Еўропы, у камітэце па міграцыі, бежанцам і перамешчаным асобам, а таксама асобныя сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрапарламента. Таксама адбылася прэзентацыя перад дэпутатамі Еўрапарламента справаздачы НАУ аб датычнасці рэжыму Лукашэнкі да незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.

Папярэдняя справаздача, падрыхтаваная камандай НАУ, ужо ўтрымлівае больш за 150 старонак фактычных абставінаў здзейсненых злачынстваў, прававога абгрунтавання і доказаў.

Захоўваем таксама прыярытэтны фокус на тых злачынствах, які ажыццяўляе рэжым у адносінах да беларусаў. Асобны блок інфармацыі для міжнародных партнёраў прадстаўляецца па парушэннях правоў чалавека і ахвярах рэжыму.