Get Mystery Box with random crypto!

Сустрэча з беларусамі ў Беластоку «Хто можа быць гарантам нез | Павел Латушка

Сустрэча з беларусамі ў Беластоку

«Хто можа быць гарантам незалежнасці ў Беларусі? Толькі беларусы, толькі беларускі народ». Аб гэтым і іншых актуальных тэмах вялася размова на сустрэчы кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з беларусамі ў Беластоку.





Падчас сустрэчы абмеркавалі наступныя тэмы:

– пытанне суверынітэту Беларусі: інфармацыйнага, вайсковага, культурнага;
– размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Як на гэта рэагуюць нашыя партнёры?
– санкцыйная пытанні. Павел Латушка заклікаў скарыстацца ўзорам ліста НАУ і даслаць лісты вышэйшым чыноўнікам ЕС і міністрам замежных спраў дзяржаў ЕС;
– тры расследаванні Польшчы злачынстваў Лукашэнкі — захоп самалёту Ryanair, гібрыдная вайна, злачынствы супраць чалавечнасці.

Беларусы шмат пыталіся аб тым, што можна зрабіць, як можна дапамагчы дэмакратычным сілам? Адказ наступны:

1. Неабходна дапамагаць беларускім дабраахвотнікам, тым, хто стварае беларускія добраахвотніцкія структуры, беларускім партызанам, падпольнаму руху.
2. Дапамагаць юрыдычна ў павелічэнні прававога прэсінгу на рэжым Лукашэнкі ў нацыянальных і міжнародных судах. Падаць заявы аб злачынствах, учыненых рэжымам Лукашэнкі, у нацыянальныя пракуратуры краін, дзе вы пражываеце.
3. Скарыстацца ўзорам ліста НАУ і даслаць лісты вышэйшым чыноўнікам ЕС і міністрам замежных спраў дзяржаў ЕС.

Відэа выступлення Паўла Латушкі падчас сустрэчы з беларусамі ў Беластоку:



Падчас знаходжання ў Беластоку Павел Латушка таксама сустрэўся з прадстаўнікамі незалежных СМІ ў рэдакцыі MOST Media. Каманда журналістаў падзялілася сваімі планамі і мэтамі. Абмеркавалі інфармацыйную барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, важнасць працы медыя, а таксама бескаштоўныя курсы па СММ, праграмаванні, тэставанні і школу журналістыкі — тыя ініцыятывы, якія прапануе сёння каманда MOST Media.

Таксама падчас паездкі ў Беласток Павел Латушка даў шэраг інтэрв’ю польскім і беларускім СМІ, сярод якіх: польскае радыё Беласток, TV6 Białoruś, TVP Polonia, Радыё Рацыя, Белсат, Радыё Свабода, а таксама ўкраінскаму каналу «FREEДОМ».

Для нас важная камунікацыя з беларусамі, таму мы будзем працягваць сустрэчы ў розных гарадах.