Get Mystery Box with random crypto!

Павел Латушка i НАУ абвяшчаюць аб запуску новага праекту – Муз | Павел Латушка

Павел Латушка i НАУ абвяшчаюць аб запуску новага праекту – Музея Вольнай Беларусі

«Прапаную размясціць Музей Вольнай Беларусі ў Палацы Лукашенкi, i ўжо рыхтавацца да гэтага. Адкрыццё запланавана на 9 жніўня. Год? Залежыць ад нас», заявіў Павел Латушка.





Беларусы захоўваюць дакументы і артэфакты, якія маюць для Новай Беларусі гістарычную і культурную каштоўнасць. Дакументы, звязаныя з выбарамі-2020, лісты і малюнкі палітвязняў, улёткі, плакаты, сцягі і іншая пратэстная атрыбутыка, кіна- і фотадакументы.

Мы разумеем, што захоўваць такія прадметы ў Беларусі зараз вельмі небяспечна. Важна захаваць нашу гісторыю для заўтрашняга дня, які хутка наступіць.

НАУ аб'яўляе збор прадметаў музейнага значэння, звязаных з пратэстным рухам у Беларусі ў 2020-2021 гадах для запуску часовай экспазіцыі Музея. Усе звесткі пра людзей, якія перадалі інфармацыю аб прадметах праз чат-бот @NAUsupport, застануцца ананімнымі.

Часовая экспазіцыя Музея Вольнай Беларусі будзе арганізавана ў Польшчы.

Стварэнне Музея Вольнай Беларусі ўжо падтрымалі Беларуская Рада культуры і Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Мы заклікаем падтрымаць стварэнне Музея ўсе дэмакратычныя сілы і ўсіх беларусаў.

Разам мы захаваем нашу гістарычную спадчыну!