Get Mystery Box with random crypto!

Павел Латушка і НАУ далучаюцца да Міжнароднага тыдня беларуска | Павел Латушка

Павел Латушка і НАУ далучаюцца да Міжнароднага тыдня беларускай культуры

НАУ падтрымлівае ініцыятыву аб абвяшчэнні 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры і правядзенні з 5 па 11 ліпеня Міжнароднага тыдня беларускай культуры.

7 ліпеня - Дзень нараджэння Народнага песняра Беларусі – Янкі Купалы, які выступаў за вольную і незалежную Беларусь.

Доўгія гады рэжым спрабаваў знішчыць памяць аб нашых каранях і культуры, хацеў пазбавіць беларусаў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, скрасці павагу да гістарычных і культурных каштоўнасцяў. Але яму гэта не ўдалося.

У адказ на рэпрэсіі рэжым атрымаў наймагутнейшы культурны пратэст. Нашы сучаснікі – музыканты і мастакі, акцёры, пісьменнікі і паэты – дэманструюць усяму свету, што беларусы не толькі смелыя і свабодалюбiвыя, але і вельмі творчыя і таленавітыя.

Чым больш актыўным будзе наш культурны рух, тым больш згуртаванымі і моцнымі будзем мы!

Няхай голас беларусаў будзе чутны па ўсім свеце! Далучайцеся, выкарыстоўваючы хэштег #by_culture у сваіх сацсетках!