Get Mystery Box with random crypto!

---

Лагатып тэлеграм-канала la_tsmok — --- L
Лагатып тэлеграм-канала la_tsmok — ---
Адрас канала: @la_tsmok
Катэгорыі: Відэа
мова: беларускі
Падпісчыкі: 9
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал Лагодны Цмок: @la_cmok

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-06-29 19:30:10
SK8: Бясконцасьць | SK8: the Infinity | SK8: Esukēeito

Рэкі — другакурсьнік і скейтар, апантаны турнірам „S.“ — сакрэтным і небясьпечным выпярэдніцтвам на хуткаснай шашы, дзе адбываюцца дуэлі й палкія бойкі. Аднойчы Рэкі запрашае Лангу (студэнта, які прыехаў з Канады) на турнір. Ланга ня мае досьведу коўзаньня на скейце, але паступова ўцягваецца ў дзівосны сьвет скейтбордынгу.

Год: 2021 | Краіна: Японія

• 1 сэрыя •

Пераклад: Лора Ктулху
Рэдагаваньне: Шыпшынавае сочыва

#анімэ #SK8_Бясконцасьць #камэдыя
#субтытры #клясычны_правапіс
601 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 19:05:16 Сябры!

Прапаноўваем вашай увазе надзвычай годную, якасную й цікавую беларускамоўную работу студэнтаў 3 курса рэжысэрскага факультэту БДАМ — Прывіды Беларусі

Відэа прысьвечана славутым беларускім жанчынам, што памёрлі загадкавай сьмерцю й пераўтварыліся ў прывідаў

Акторы:
Мікіта Клютко, Аліна Караткевіч, Анастасія Крыштаповіч, Марыя Якімчук
Гукарэжысэрка — Антаніна Валькова
Рэжысэр — Зьміцер Цыбулька

Давайце падтрымаем нашых таленавітых зорачак камэнтарамі, падабайкамі й дапамогай распаўсюдзіць відэа

Зычым прыемнага прагляду :)


662 viewsedited  16:05
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 19:30:51
Што здарылася, калі я пагаліўся (18+) | Hige wo Soru. Soshite Joshikousei wo Hirou

Школьніца Сая ўцякла ад бацькоў і паўгады бадзялася абы-дзе, пакуль не сустрэла 26-гадовага Ёсіду, якога яна, як звычайна, хацела спакусіць, каб ня ночыць на вуліцы. Мужчына адмовіўся й пусьціў яе ў сваю хату задарма. Гэтак пачалася іх супольная гісторыя…

Год: 2021 | Краіна: Японія

• 7 сэрыя •

Пераклад: Бессань
Рэдагаваньне: Дана Сьлепянок


Далучыцца да каманды

#анімэ #мэлядрама #драма
#субтытры #клясычны_правапіс
674 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-26 20:30:20 Клясычны правапіс („тарашкевіца“) адлюстроўвае амаль усе асаблівасьці беларускага вымаўленьня.

На жаль, праз шматгадовую русыфікацыю Беларусі сёньня большасьць беларусаў вымаўляюць гукі на расейскі лад, і акурат таму ім складана карыстацца „тарашкевіцай“, якая амаль цалком адпавядае прынцыпу „як чуецца, так і пішацца“. Таксама некаторыя адметы роднае мовы (напрыклад, у чужаземных словах: мэтар, філялёгія, Бразылія й г.д.) цяпер здаюцца беларусам дзіўнымі й непрыгожымі, часам рэжуць слых. Але варта разумець, што так сталася толькі праз уплыў расейскае мовы. Калі б ня ён, то гэтыя адметы цяпер успрымаліся б натуральнымі й не выклікалі б аніякіх нэгатыўных эмоцыяў і пачуцьцяў. Але калі будзем найчасьцей ужываць гэтыя адметныя хормы слоў, то найхутчэй да іх звыкнем.

Каб разумець, пра што йдзе гаворка, вельмі раю паглядзець два відэа:
1. Асноўныя прынцыпы беларускага вымаўленьня
2. Асыміляцыйная мяккасьць — пад пагрозаю

Цяпер жа, каб наўчыцца правільна вымаўляць гукі, то бо па-беларуску, без расейскага акцэнту, папраўдзе трэба шмат практыкавацца. Гэтаму можа дапамагчы вывучэньне клясычнага правапісу.

Увогуле пра тое, як так сталася, што мы цяпер мы маем два правапісныя стандарты, а ў школах вучымся паводле зрусыфікаваных правілаў, можна пачытаць у трэцяй частцы дапаможніка. Там жа ёсьць і параўнаньне правапісаў. А ў першых дзьвюх частках дапаможніка вы знойдзеце распаўсюджаныя памылкі, якія несьвядома робяць беларускамоўныя людзі. У чацьвёртай частцы — правілы беларускага вымаўленьня.

Дадатковыя матар'ялы для вывучэньня клясычнага правапісу сабраныя ў допісе канала „Забі зяпу“: t.me/zabiziapu/43
651 views17:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-26 20:30:01 Шаноўнае спадарства!
Запрашаем усіх ахвочых далучыцца да новага каналу @salaviejka, галоўная мэта якога — пашырэньне ведаў пра беларускую мову, клясычны правапіс („тарашкевіцу“) і вымаўленьне. Апроч тэорыі, у ім будуць зьяўляцца й практыкаваньні, каб найлепш засвойваць тэмы. Чым болей мы практыкуемся, тым хутчэй запамінаем правілы :)
610 views17:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 19:30:10
Зорны шлях | Star Trek

Дзеі сэрыяла адбываюцца ў другой палове 23-га стагодзьдзя (2264-2269) і апавядаюць пра пяцігадовую навукова-дасьледчую місію зоркалёта Злучанай Фэдэрацыі Плянэтаў „USS Энтэрпрайз NCC-1701“ пад камандаваньнем капітана Кірка.

Год: 1966 | Краіна: ЗША

• 6 сэрыя •

Пераклад і рэдагаваньне: Beranbender

Далучыцца да каманды

#субтытры #сэрыял #афіцыйны_правапіс #фантастыка #прыгоды
918 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 19:25:16 Шаноўнае спадарства!
Некаторыя з нашых гледачоў паведамлялі, што ў іх не адкрываецца „Дагістарычная плянэта“. Праграміст Аляксей разьвязаў гэтую праблему, за што мы яму шчыра дзякуем!

Зычым усім добрага вечара й прыемнага прагляду :)
803 views16:25
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 19:31:03
Дагістарычная плянэта. 1 сэрыя — Узьбярэжжа | Prehistoric Planet

Падарожжа на 66 мільёнаў гадоў назад, калі велічныя дыназаўры й незвычайныя йстоты хадзілі на землях, плавалі ў морах і лёталі ў небе.

Год: 2022 | Краіны: ЗША, Велікабрытанія

Пераклад і рэдагаваньне: канал Belmovie
Агучваньне: Лагодны Цмок

Дыктар — Ягор Губанаў
Гукарэжысэр — Мацьвей Палтарыхін

Спонсар перакладу: PRYBIASIEDŹDZIE — адчуй таямнічую прыгажосьць Усходняй Беларусі.

Падтрымаць Belmovie: telegra.ph/Paskoryc-peraklad-seryj-05-23

#агучана #сэрыял #дакумэнтальны #дагістарычная_плянэта
1.2K viewsedited  16:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 19:00:01 Вітаем, сябры!
У нас зьявіўся сайт www.la-cmok.me

Шчыра дзякуем праграмісту Аляксею за надзвычайную дапамогу!

Цяпер увесь наш кантэнт будзе акурат на сайце, а сховішча ў гугл-дакумэнце мы закрываем :)

Хоць гэты сайт і часовы варыянт, што мае шэраг тэхнічных хібаў, якія немагчыма выправіць (частка інтэрфэйсу па-ўкраінску, гарызантальныя вокладкі, ... ), але мы вельмі пастараліся, каб карыстацца ім было як мага зручней.

1. Празь фільтры можна абіраць выгляд (субтытры ці агучанае), а таксама катэгорыі (фільмы/сэрыялы й г.д.) і жанры (камэдыя, драма, прыгоды й г.д).

2. На галоўнай старонцы й зьверху ў каталёгу будзе зьяўляцца наш новы кантэнт.

3. Відэаплэер дазваляе абіраць якасьць і хуткасьць відэа.

4. „Пошук...“ дапаможа адразу знаходзіць пэўны фільм ці сэрыял (назвы ё й па-беларуску, і па-ангельску).


Калі вы таксама можаце дапамагчы са стварэньнем паўнавартаснага сайту, то, калі ласка, напішэце нам або ў камэнтарох, або праз хорму :)

Калі вы знайшлі памылку на сайце, будзем удзячныя, калі паведаміце нам пра гэта (або ў камэнтарох, або праз хорму)

Таксама запрашаем усіх ахвочых далучыцца да нашае каманды й разам пашыраць беларускую мову (калі ласка, уважліва пішэце ваш кантакт, каб мы маглі вам адказаць)

А неўзабаве будзе новае відэа
Зычым добрага вечара!

#цмок_навіны
959 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-17 19:31:48
Тэрмастат | Thermostat

Дыяне абрыдла капель са столі падчас сямейнай вячэры...

Год: 2018 | Краіна: Францыя

Пераклад і агучваньне: Тоя

Далучыцца да каманды

#агучана #драма #кароткі_мэтар
1.0K views16:31
Адкрыць / каментаваць