Get Mystery Box with random crypto!

Вітаем, сябры! У нас зьявіўся сайт www.la-cmok.me Шчыра | ---

Вітаем, сябры!
У нас зьявіўся сайт www.la-cmok.me

Шчыра дзякуем праграмісту Аляксею за надзвычайную дапамогу!

Цяпер увесь наш кантэнт будзе акурат на сайце, а сховішча ў гугл-дакумэнце мы закрываем :)

Хоць гэты сайт і часовы варыянт, што мае шэраг тэхнічных хібаў, якія немагчыма выправіць (частка інтэрфэйсу па-ўкраінску, гарызантальныя вокладкі, ... ), але мы вельмі пастараліся, каб карыстацца ім было як мага зручней.

1. Празь фільтры можна абіраць выгляд (субтытры ці агучанае), а таксама катэгорыі (фільмы/сэрыялы й г.д.) і жанры (камэдыя, драма, прыгоды й г.д).

2. На галоўнай старонцы й зьверху ў каталёгу будзе зьяўляцца наш новы кантэнт.

3. Відэаплэер дазваляе абіраць якасьць і хуткасьць відэа.

4. „Пошук...“ дапаможа адразу знаходзіць пэўны фільм ці сэрыял (назвы ё й па-беларуску, і па-ангельску).


Калі вы таксама можаце дапамагчы са стварэньнем паўнавартаснага сайту, то, калі ласка, напішэце нам або ў камэнтарох, або праз хорму :)

Калі вы знайшлі памылку на сайце, будзем удзячныя, калі паведаміце нам пра гэта (або ў камэнтарох, або праз хорму)

Таксама запрашаем усіх ахвочых далучыцца да нашае каманды й разам пашыраць беларускую мову (калі ласка, уважліва пішэце ваш кантакт, каб мы маглі вам адказаць)

А неўзабаве будзе новае відэа
Зычым добрага вечара!

#цмок_навіны