Get Mystery Box with random crypto!

Ружовая Купіна

Лагатып тэлеграм-канала kupinaruzh — Ружовая Купіна Р
Лагатып тэлеграм-канала kupinaruzh — Ружовая Купіна
Адрас канала: @kupinaruzh
Катэгорыі: Відэа , Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.37K
Апісанне з канала

Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!
Сувязь: @yesterday_alex

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-08-27 21:13:19
Дэніэл Рэдкліф на новым постары фільма «Дзіўны: Гісторыя Эла Янкавіча»!

Прэм'ера — 4 лістапада.

#ДзіўныЭл
386 views18:13
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 23:33:01
Рэбека Фергюсан у фотасесіі для выдання «Fashion»!

#фотасэты
62 views20:33
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 22:47:29 Эксклюзіўнае кароткае меркаванне БЕЗ СПОЙЛЕРАЎ пра фільм «Шан-Чы і легенда дзесяці пярсцёнкаў» ад нашага адміна Лёшы.

«Шан-Чы» — гэта феерычны фільм студыі Марвел. Карціна вельмі жывая, смешная, добрая і шчырая! Дадзеную стужку вельмі і вельмі цікава будзе паглядзець нават тым, хто не з'яўляецца фанатам Кінасусвета! Фільм радуе неверагоднай прыгажосцю, вельмі цікавым і кранальным сюжэтам, абсалютна небанальным і матываваным злодзеям(для мяне асабіста ён уклініўся ў тройку лепшых злодзеяў КСМ(1 — Танас, 2 — Вэнву, 3 — Кілмонгер), чароўным саўндтрэкам і вельмі якасна пастаўленымі бойкамі, якія выклікаюць адное толькі захапленне.

Трошкі пра персанажаў:
Шан-Чы(Сіму Лю) — Сіму Лю выдаў выдатны перформанс, пасля якога Шан-Чы стане адным з самых улюбёных глядацкіх герояў(асабіста я цяпер вельмі чакаю яго ў наступных праектах КСМ).

Вэнву/Мандарын(Тоні Люн) — пра яго ўжо напісана вышэй, але хочацца яшчэ раз адзначыць наколькі якасна стваральнікі падыйшлі да гэтага злодзея. Яму сапраўды хочацца суперажываць.

Кэці(Аквафіна) — галоўны пастаўшчык гумару і жартаў фільма. А наогул вельмі прыгожая і прыемная гераіня.

Сяо Лінь(Чжан Ман'эр) — самы нераскрыты персанаж карціны. Яна проста ёсць і ўсё. У працягу абавязкова чакаем развіцця гераіні.

Вонг(Бенедыкт Вонг) і Трэвар Слэтэры(Бэн Кінгслі)— без лішніх словаў — богі. А яшчэ персанаж Кінгслі трошкі «You'll never walk alone»(Хто не зразумеў, той зразумее).

Таксама ў карціне ёсць вельмі прыгожанькія і мілыя істоты, накшталту вялізнага Ільва, па-каралеўскі неверагодных цмокаў і, канешне, галоўныя прыгажуны — маленькія і пушыстыя дупкі с крыламі!

НАШ ВЫНІК: 9/10.

P.S. А ўсіх фанатаў Кінасусвета будуць чакаць наўпрост шыкоўныя сцэны пасля цітраў, якія адкрыюць шляхі да новых праектаў студыі!

#ружовыагляд
96 views19:47
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 22:17:42 Першы трэйлер серыяла «Кола часу» з Розамунд Пайк!

Паводле сюжэту, у Эмондаў Луг прыязджаюць тры іншаземцы: сівы менэстрэль Том Мэрылін, чароўная ледзі Марэйн і як ахоўнік Лан. Марэйн з'яўляецца адным з чальцоў арганізацыі «Айз Седай» і лічыць, што сілы цемры палююць на трох падлеткаў, адзін з якіх — рэінкарнацыя старажытнай моцнай асобы, што згодна прароцтву, пры вяртанні ў свет, выратуе чалавецтва, але пры гэтым нанясе яму вялікую шкоду.
Прэм'ера шоу адбудзецца 19 лістапада на Amazon Prime Video.

#серыялы
98 viewsedited  19:17
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 17:48:11 Гал Гадот, Раян Рэйнальдс і Дуэйн Джонсан у дэбютным трэйлеры шпіёнскага баевіка «Чырвонае паведамленне»!

Прэм'ера карціны адбудзецца 12 лістапада на Netflix.

#кіно
153 views14:48
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 14:53:03
Ужо сёння ў беларускі пракат выйшаў новы фільм Marvel Studios!

«Шан-Чы і легенда дзесяці пярсцёнкаў» — 29-ы праект Marvel Studios, які распавядае пра кітайскага хлопца, што стане супергероем. Карціна канчаткова раскрые тэму арганізацыі «Дзесяць пярсцёнкаў», якая ўпершыню з'явілася ў першым «Жалезным чалавеку» і канчаткова раскрые гледачу, хто ж такі сапраўдны Мандарын. Стужка прыйшлася даспадобы крытыкам, якія адзначаюць вельмі прыгожую візуальную частку, аднаго з лепшых злодзеяў з усіх фільмаў Кінасусвета Марвел і ў цэлым добрую гісторыю пра сям'ю, прыняцце сябе і сваіх блізкіх.

P.S. У кінатэатрах не забывайцеся пра маскі і сацыяльную дыстанцыю.

#бягомукіно
168 views11:53
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 22:47:16
Перанесеныя даты выхадаў адразу некалькіх фільмаў:

«Топ Ган: Мэверык» перанесены на 27 траўня 2022,
«Місія невыканаемая 7» на 30 верасня 2022,
«Паляўнічыя за прывідамі: Спадчыннікі» на 19 лістапада 2021.

#кіно
106 views19:47
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 22:27:57
Тоні Рэвалоры далучыўся каста да новага фільма Уэса Андэрсана!

Здымкі карціны распачнуцца ўвосень гэтага года ў Іспаніі.

#кіно
92 views19:27
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 20:38:24 Афіцыйны трэйлер да трэцяга сезона серыяла «Doom patrol»!

Прэм'ера працягу супергеройскага шоу ад DC адбудзецца ўжо 23 верасня!

#DC
130 views17:38
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 19:30:19
Сёння на Disney+ выйшаў чарговы эпізод мультсерыяла «Што, калі» ад Marvel Studios!
Новая серыя прысвечана Цёмнаму Доктару Стрэнжу і многія гледачы і крытыкі ўжо паспелі назваць эпізод лепшым у шоу.

А на платформе «Кукумба» выйшла трэцяя серыя анімацыйнага праекта па-беларуску!
Паглядзець серыю, дзе Нік Ф'юры не здолеў сабраць каманду «Мсціўцы» на роднай мове магчыма вось тут.

#прыемнагапрагляду
132 views16:30
Адкрыць / каментаваць