Get Mystery Box with random crypto!

Ружовая Купіна

Лагатып тэлеграм-канала kupinaruzh — Ружовая Купіна Р
Лагатып тэлеграм-канала kupinaruzh — Ружовая Купіна
Адрас канала: @kupinaruzh
Катэгорыі: Відэа , Навіны
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.37K
Апісанне з канала

Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!
Сувязь: @yesterday_alex

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2021-08-28 07:22:01
Стала вядома, хто запісаў саўндтрэк для фільма «Бландзінка» пра Мэрлін Манро з Анай Дэ Армас у галоўнай ролі.

Кампазітарамі стужкі сталі Нік Кейв і Уорэн Эліс, вядомыя па напісанні музыкі да фільмаў «Дарога», «Як баязлівы Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса», «Ветраная рака», «Пекла Хайуотэр» і многіх іншых.

#кіно
172 views04:22
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 18:46:01
Новыя кадры фільма «Венам: Няхай будзе Карнаж»!

Нагадаем, што прэм'ера стужкі Эндзі Сёркіса адбудзецца 21 кастрычніка!

#Sony
73 views15:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 17:24:50
Усе фільмы Эдгара Райта на вокладцы часопіса Empire!

#кіно
96 views14:24
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 07:30:08
Аня Тэйлар-Джой і Даяна Рыг на новых кадрах фільма «Апошняй ноччу ў Соха» Эдгара Райта!

Прэм'ера карціны адбудзецца на Венецыянскім кінафестывалі, а масавы глядач зможа паглядзець карціну з 3-га лістапада толькі ў кінатэатрах!

#кіно
116 views04:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 04:30:02
Марцін Фрыман(Агент Рос) і Дамінік Торн(Рыры Уільямс) на фатаграфіях са здымак фільма «Чорная Пантэра: Ваканда назаўжды»!

#Marvel
129 views01:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 23:37:01
Аня Тэйлар-Джой у фотасесіі для «LA Times»!

#фотасэты
58 views20:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 19:10:14 Крысцен Сцюарт у дэбютным трэйлеры фільма «Спэнсэр!

Нагадаем, што карціна закране 4 дні з жыцця каралеўскай сям'і перад Калядамі, падчас якіх Прынцэса Дыяна канчаткова вырашыць развесціся са сваім мужам.
Прэм'ера стужкі адбудзецца на Венецыянскім кінафестывалі, а ў шырокі пракат фільм выйдзе 4 лістапада.

#кіно
133 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 17:45:00
Фільм «Хуткія і раз'юшаныя 9» пераадолеў адзінку ў 700 млн.$ у сусветным пракаце.

На дадзены момант, гэты фільм з'яўляецца самым касавым з моманту пачатку пандэміі.

#кіно
152 views14:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 17:15:06 Першы тызер-трэйлер фільма «Сіла сабакі» з Бенедыктам Камбербэтчам, Кірстэн Данст, Джэсі Племансам і Томасін Маккензі!

Карціна распавядзе гісторыю харызматычнага фермера Філа Бёрбанка, што выклікае страх для ўсіх, хто знаходзіцца вакол яго. А, калі ягоны брат прывёў на ферму сваю жонку і сына, Філ спачатку спрабаваў мучыць і іх, пакуль не знайшоў, што і ў ягоным чэрствым сэрцы можа зарадзіцца любоў.
Прэм'ера — 1 снежня на Netflix.

#кіно
139 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 17:04:37
Сёння ў беларускі пракат выйшлі дзве новыя карціны, якія вельмі ўпадабалі крытыкі:

«Кэндзімэн» — гісторыя крывавага чыкагскага маньяка Кэндзімэна, што забівае сваіх ахвяраў прыходзячы па іх у начы праз люстры. Крытыкі адзначаюць цёмную і страшную атмасферу, а таксама крэпкі і захапляючы сюжэт гэтай карціны. Адзначым, што фільм адназначна будзе цікава глянуць, як мінімум для таго, каб пабачыць працу рэжысёркі Ніа ДаКосты, якая ўжо займаецца здымкамі сіквела «Капітана Марвел» — «Марвелы».

«Зялёны рыцар» — вольная экранізацыя сярэдневечнай паэмы «Сэр Гавейн і Зялёны рыцар» ад рэжысёра-візіянера Дэвіда Лоўры. Крытыкі знайшлі новую карціну ад незалежнай студыі A24 вельмі незвычайным і вычварным праектам, аднак, па першых водгуках гледачоў становіцца зразумела, што спадар Лоўры перастараўся з незвычайнасцю і фільм наўпрост нецікава глядзець. А вызначыць, хто праў, а хто — не, магчыма схадзіўшы ў кіно!

P.S. Калі ласка, не забывайце пра сродкі асабістай бяпекі, калі пойдзеце ў кінатэатр.

#бягомукіно
128 views14:04
Адкрыць / каментаваць