Get Mystery Box with random crypto!

Праснакі выпякалі з жытняй, ячнай, грэцкай, зрэдку пшанічнай м | Кулінарыя па-беларуску

Праснакі выпякалі з жытняй, ячнай, грэцкай, зрэдку пшанічнай мукі. Замешвалі крутое цеста на вадзе або сыроватцы. Пяклі тоўстым блінам проста на чарэні печы ці на патэльні. Калі мукі не хапала, яе часткова замянялі варанай тоўчанай бульбай. Часам ужывалі пшанічныя высеўкі, тоўчанае канаплянае ці ільняное насенне.

Каржы спажывалі дома і бралі ў дарогу. Пасыпалі соллю, кменам, змазвалі здорам, спажывалі таксама залітымі смятанай ці тоўчанымі ягадамі.

У габрэйскай традыцыі блізкая праснаку маца. Яе ўжываюць падчас свята Песаху ў памяць аб Выхадзе габрэяў з Егіпта на чале з Майсеем: “І спяклі яны з цеста, якое вынеслі з Егіпта, праснакі, бо яно яшчэ не скісла, таму што яны выгнаныя былі з Егіпта і не маглі марудзіць і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу” (Вых. 12:39). Маца як прэсны хлеб адрозніваецца ад егіпецкага кваснага хлеба. У сімвалічным сэнсе яна выступае сімвалам чысціні, святасці, які супрацьпастаўляецца распусце ў Егіпце.
https://telegra.ph/Hlebnyya-kreh%D1%9Enyya-Prasnak-01-20

#гісторыяежы