Get Mystery Box with random crypto!

Гісторыя пірожнага 'Бульба' У 19 стагоддзі ў Фінляндыі жыў вя | Кулінарыя па-беларуску

Гісторыя пірожнага "Бульба"

У 19 стагоддзі ў Фінляндыі жыў вядомы паэт Іаган Людвіг Рунеберг. У адзін цудоўны дзень да знакамітага паэта завіталі нечаканыя госці. Частаваць гасцей не было чым, а з прадуктаў у небагатай сям'і было толькі старое печыва і ром. Падаваць такі пачастунак было непрыгожа, таму жонка Рунерберга праявіла фантазію, пакуль муж забаўляў гасцей вершамі. Спадарыня Рунерберг перамалола старое печыва, дадала смятану, варэнне і ром. З атрыманай масы жанчына зляпіла фігуркі, падобныя на бульбу. Зверху пірожных паклала ягады з варэння і расклала кулінарны шэдэўр на талерцы. Госці былі ўражаныя незвычайным ласункам, таму папрасілі рэцэпт у гаспадыні. З часам рэцэпт прыгатавання новага дэсерту распаўсюдзіўся па ўсёй краіне. Такім чынам, з'явілася знакамітае пірожнае Бульба, вядомае па ўсім свеце сваім простым наборам інгрэдыентаў і нядоўгім часам гатавання.
#гісторыяежы