Get Mystery Box with random crypto!

​​АНОНСЫ. АНОНСЫ. АНОНСЫ. Праца не спыняецца і мы рыхтуем да | Выдавецтва Янушкевіч

​​АНОНСЫ. АНОНСЫ. АНОНСЫ.

Праца не спыняецца і мы рыхтуем да выдання ўлетку тры кнігі пісьменнікаў «страчанага пакалення» — Фіцджэральда, Хэмінгуэя і Рэмарка.

Сто гадоў таму яны пісалі пра маладых людзей, якія вярнуліся з вайны і не засталі свайго дома, сваіх родных. Як жыць далей і заставацца чалавекам, як працягваць радавацца жыццю?

Фрэнсіс С. Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі» (пераклад Сяргея Матыркі).
Славуты амерыканскі пісьменнік адносіў сябе да людзей страчаных, дэзарыентаваных, якія збіліся са шляху. Яго раман з’яўляецца сімвалам моладзі стогадовай даўніны: з верай ва ўсемагутнасць грошай і адсутнасцю ўладкаванасці ў жыцці.

Эрнэст Хэмінгуэй «Фіеста. І ўзыходзіць сонца» (пераклад Юркі Гаўрука).
У рамане, які зрабіў Хэмінгуэя знакамітым на ўвесь свет, апісваецца трагічны лёс шараговых амерыканцаў, якія згубілі веру ў «веліч нацыі», расчараваліся ў дзяржаве і грамадскіх парадках.

Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск» (пераклад Інны Хоміч).
Пісьменнік у бліскучай форме паказаў трагедыю сваіх равеснікаў са «страчанага пакалення» пасля Першай сусветнай вайны, глыбока няшчасных людзей, якія легкадумна ставяцца да сваёй паўсядзённасці.

Гэта толькі пачатак летніх анонсаў. Неўзабаве мы напішам, што яшчэ ў вельмі хуткім часе будзе чакаць нашых чытачоў. І гэта будуць сапраўдныя сенсацыі!