Get Mystery Box with random crypto!

​​Герта Мюлер нарадзілася ў 1953 годзе ў нямецкамоўнай румынск | Выдавецтва Янушкевіч

​​Герта Мюлер нарадзілася ў 1953 годзе ў нямецкамоўнай румынскай вёсцы. Роднай мовай будучай пісьменніцы была нямецкая, а румынскую яна вывучыла пазней, падчас навучання ў гімназіі.

Мюлер працавала на машынабудаўнічым заводзе, з якога была звольненая ў 1979 годзе. Такім чынам жанчына была пакараная за тое, што адмовілася супрацоўнічаць з румынскімі спецслужбамі. Кіраўніком краіны ў той час быў Чаўшэску, а Мюлер далучылася да групы нямецкамоўных пісьменнікаў Румыніі, якія выступалі за свабоду слова, супраць цэнзуры ўраду Чаўшэску. У 1987 годзе Мюлер разам з мужам пераехала ў Заходні Берлін, дзе жыве і цяпер. У 2009 годзе яна стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі.

Летась у нашым выдавецтве выйшаў пераклад яе рамана «Сёння я не хацела з сабой сустракацца». Перакладчыца — Вольга Гронская, кніжная серыя «Noblesse Oblige».

Купіць кнігу можна тут.