Get Mystery Box with random crypto!

Дарагія Чытачы і Чытачкі, Гэта наш апошні пост ад імя Супольна | Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Дарагія Чытачы і Чытачкі,
Гэта наш апошні пост ад імя Супольнасці “Жывая Бібліятэка“. Мы хацелі сказаць гэта пры іншых абставінах і ў іншых умовах, але як ёсць.

З 2014 году мы прайшлі вялікі шлях ад ініцыятывы да моцнай пазнавальнай арганізацыі. За апошнія гады мы, як і ўся беларуская грамадзянская супольнасць, сутыкнуліся з пандэміяй, пераследам, рэпрэсіямі і ліквідацыяй. Праз гэта, на жаль, мы не бачым магчымасці працягваць нашу працу.

Супольнасць “Жывая Бібліятэка” завяршае сваю дзейнасць.

Аднак сярод нас ёсць людзі, якія будуць надалей прасоўваць каштоўнасці роўнасці, недыскрымінацыі, талерантнасці і інклюзіі.

Дадзены канал камунікацыі больш не будзе абнаўляцца. Сувязь мы будзем падтрымліваць праз Facebook і Instagram.

Дзякуй усім вам, што былі з намі ўвесь гэты час!

НЕ ВАЙНЕ!