Get Mystery Box with random crypto!

Мы запускаем анлайн кніжны клуб! Ідэя стварыць Кніжны клуб з' | Жывая Бібліятэка | Живая Библиотека

Мы запускаем анлайн кніжны клуб!

Ідэя стварыць Кніжны клуб з'явілася ў нашай каманды ўжо даўно, але было жаданне выйсці за рамкі простага абмеркавання кніг. Пасля доўгіх абмеркаванняў і пошукаў мы гатовыя анансаваць першую сустрэчу кніжнага клуба ад каманды форум-тэатра.

У чым жа наша асаблівасць?

Мы будзем чытаць мастацкія кнігі, у якіх трансліруецца прыгнёт розных сацыяльных груп;
Абмяркоўваць сюжэт з пункту гледжання парушэння правоў чалавека;
Выяўляць пратаганіста і антаганіста і прайграваць магчымыя рашэнні сітуацый;
Рабіць чыткі ўпадабаных вам урыўкаў.

27 студзеня а 19.00 (па Мінскім часе) пройдзе першая анлайн-сустрэча ў Zoom.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце кнігу ў розных фарматах, каб была магчымасць прачытаць яе на любой прыладзе.

З прычыны таго, што да сустрэчы засталося не так шмат часу, першай кнігай мы выбралі невялікі твор, каб вы дакладна паспелі яго прачытаць

Спасылка на рэгістрацыю ніжэй.

Далучайцеся!