Get Mystery Box with random crypto!

Намеснік дырэктара гісторыка-археалагічнага музея Лосеў у 1951 | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Намеснік дырэктара гісторыка-археалагічнага музея Лосеў у 1951 годзе склаў спраўку. У якой падаў пералік адпаведных і неадпаведных назваў вуліц горада, якія варта было б замяніць.

Лосеў раіў пакінуць імёны рэвалюцыянераў і ўдзельнікаў баёў за Гродна і абавязкова замяніць польскія назвы - Хадкевіча, Бянецкага, Снядэцкага, Ясінскага і Радзімінскую. Сярод іншы у спіс забароненых трапіла і савецкая назва вуліцы Квітко. Аўтар спраўкі палічыў, што яе надалалі перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў гонар яўрэйскага паэта Льва Квітко. А на момант напісання ліста творы Квітко былі забаронены да распаўсюду.

Насамрэч, вуліца насіла назву ў гонар савецкага танкіста Філіпа Квітко, які загінуў у 1939 годзе.

Ці ведаеце дзе зараз у Гродне знаходзіцца вуліца Квітко?

На фота: злева Філіп Іванавіч Квітко - савецкі жаўнер, справа Леў Маісеевіч Квітко - паэт.

Падпісацца на Hrodna 11:27