Get Mystery Box with random crypto!

Пара анёлаў-флюгераў на вежах Фарнага касцёла з’явілася ў 30-х | 🇺🇦 Hrodna 11:27

Пара анёлаў-флюгераў на вежах Фарнага касцёла з’явілася ў 30-х гадах XX ст. Фігуры анёлаў зроблены са звычайнай бляхі. Іх вышыня каля 120 см.

У 2009 годзе пашкодзілася мацаванне аднаго з флюгераў і анёл мог упасці. З-за таго, што вырашыць праблему наверсе не атрымалася, “падаючага анёла” часова знялі. Але праз шэсць месяцаў яго вернулі на месца.

Паводле адной з легенд, калі анёлы павернуцца тварамі адзін да аднаго, надыйдзе канец свету. Але ж павярнуцца такім чынам у флюгераў наўрад ці атрымаецца.

На фота: ўсталёўка флюгера пасля рамонту ў жніўні 2009 года.