Get Mystery Box with random crypto!

Дарэчы, далёка ня ўсім падабаецца такое нехрэстаматыйнае (гляд | Страшная добрая казка

Дарэчы, далёка ня ўсім падабаецца такое нехрэстаматыйнае (глядзі вышэй) фота класіка:) Усё яшчэ жывая колішняя традыцыя рабіць з жывых людзей лакіраваныя чучалы ў выхаваўчых мэтах:) У звязку з гэтым чарговы раз падзялюся маім любімым фактам з гэтай оперы: у музеі Максіма Багдановіча на стэндзе, прысвечаным Максімавай вучобе ў ліцэі, вісіць атэстат. Але не Максімаў:)) Там вісіць атэстат ягонага брата Льва. Справа ў тым, што Леў Багдановіч быў круглым выдатнікам, меў пяцёркі па ўсіх прадметах і прымерныя паводзіны, а вось Максім вучыўся блага, на тройкі, пра паводзіны наогул маўчым, бо ўвесь кандуіт Яраслаўскага ліцэю быў спісаны заўвагамі Максіму Багдановічу:) Сапраўдны атэстат нашага ўлюбёнага класіка таксама захоўваецца ў музеі, але яго я бачыла толькі аднойчы на часовай экспазіцыі.

Кажуць, так зроблена таму, што ў музей ходзяць школьнікі, а ім нельга паказваць (насамрэч - трэба паказваць!), што аўтар верша пра Зорку Вянеру і Слуцкія паясы быў не надта каб добры вучань:)

А пра Льва. Леў Багдановіч быў надзвычай таленавітым матэматыкам, распрацоўваў шахматныя задачы, у падручніках па шахматах ёсць некалькі ягоных цікавых задачак. Нажаль, як і старэйшы брат, загінуў ён зусім маладым, у 25 год (1893-1918), у Кіеве, падчас, як пішуць, "палітычных хваляванняў". Абставіны ягонай смерці пакуль не высветленыя.