Get Mystery Box with random crypto!

Працягнем - зноў пра Анатоля Вольнага:) Ва ўспамінах Міколы Хв | Страшная добрая казка

Працягнем - зноў пра Анатоля Вольнага:) Ва ўспамінах Міколы Хведаровіча захаваўся адзін хвацкі пранк ад яго:)

Прыйшоў неяк да Міхася Чарота ў рэдакцыю тагачаснай "Савбеліі" адзін паэт. Прынёс чарговы вершык пра родную зямельку, лугі, бары і палі.

Сам Чарот, можа, вершык і ўзяў бы, але побач сядзеў Вольны ў надзвычай добрым настроі.

- Што ж ты, браток, ходзіш так сабе, а?" - сур'ёзна, з трагедыяй у голасе запытаўся ў паэта Чарот. - Ці ты не ведаеш, што ўчора памёр выбітны нямецкі пралетарскі паэт Цвібельклопс? Вось тэма! А не гэта вось усё.

- Э-э-э-э-э - паэт засмуціўся і паглядзеў на Вольнага, які сядзеў побач з Чаротам. - А што, сапраўды выбітны паэт?"

Вольны сур'ёзна сказаў: "Ну ты даў. Кожная афіцыянтка, кожны повар ведае Цвібельклопса... Ужо і Дудар, і Кляшторны папрыносілі вершы ягонай памяці. А ты тут пра бары цягнеш. Ніякай палітычнай свядомасці... А шчэ пралетарскі паэт...

Назаўтра паэт прыйшоў з вершам.

Запомніліся мемуарысту з яго такія радкі:

Колькі гора і бед перанёс
Наш таварыш і друг Цвібельклопс.

Чарот з Вольным ажно пападалі ад смеху.