Get Mystery Box with random crypto!

Летняя байка пра Анатоля Вольнага) Але спачатку - хто такі А | Страшная добрая казка

Летняя байка пра Анатоля Вольнага)

Але спачатку - хто такі Анатоль Вольны. Імя ягонае цяпер шырока не вядомае, а між тым гэта адзін з першых беларускіх кінапрадусараў, сцэнарыст і дырэктар культавых беларускіх карцін, паэт, празаік, легендарны фельетаніст. Гэта калі пра "значэнне ў культуры". Калі прыватна - у Анатоля Вольнага быў прыгожы і драматычны раман з Верай Харужай, да яго сышла першая жонка Міхася Чарота, і гэта яму быў прысвечаны разгромны артыкул "Мярзавец", у якім у дым і попел былі разнесеныя маральныя норавы пісьменніцкай багемы.

Адным словам, прыгожы, таленавіты і харызматычны быў чалавек)

Дык вось. Неяк перажываў Вольны фінал чарговага рамана - кінула яго каханая дзяўчына. Боль быў такі моцны, што Вольны кінуў усё - працу, грамадскую нагрузку, кіно, абавязкі - і паехаў з сябрам у Крым лекаваць душэўную рану.

Але пакуль ехалі яны ў цягніку, раптам прыйшло яму ў галаву, што дзяўчына вернецца. Вернецца - а яго і няма.

На першай жа станцыі пасля гэтай думкі Вольны выскачыў на перон з чамаданам і аб'явіў сябру, што яны проста зараз вяртаюцца ў Менск.

Той, канешне, у шоку. Маўляў, мора, сонца, пуцёўкі, грошы, што ж ты робіш, сволач. Нарэшце - апошні аргумент: што мы скажам таварышам? Чаму вярнуліся?

На што Вольны рашуча адказаў:

- Скажам, што забылі зубныя шчоткі!