Get Mystery Box with random crypto!

Як сёння дзень народзінаў Васіля Быкава, дык узгадаю невялічкі | Страшная добрая казка

Як сёння дзень народзінаў Васіля Быкава, дык узгадаю невялічкі, але вельмі прыгожы ўспамін Таццяны Мархель пра тое, як яна ў Быкава закахалася)

Яна піша, што аднойчы ёй трэба было тэрмінова паспець на цягнік, і Быкаў дапамагаў купіць білеты і дабегчы да вагона. Цягнік ужо адыходзіў, яны выскачылі на перон, дзяўчына не паспявала, Быкаў азірнуўся, шырока махнуў рукой, крыкнуў: "За мной!" - і пабег па пероне. Мархель піша: "І я падумала: Божа! Як быццам падымае ў атаку!"

І закахалася.