Get Mystery Box with random crypto!

І тут, сябры, аўтарка ўстае з прыступак, на якіх яна сядзела п | Страшная добрая казка

І тут, сябры, аўтарка ўстае з прыступак, на якіх яна сядзела побач з Агатай - і адыходзіць у бок. Мне хочацца шчэ пабыць на беразе гэтага возера, паблукаць па могілках, падумаць над надпісам, зробленым маёй Агатай, занатаваць унутры сябе высокага прыгожага хлопца, які не схацеў браць сабе ніякага імя. А галоўнае - мне шчэ трэба пагутарыць з ценем рыбака. Дый Кот і Сойка застаюцца ў нас без дагляду - магчыма, я змагу ўгаварыць іх пайсці са мной куды-небудзь у іншую казку.

Я паспяваю толькі заўважыць, як Агата падымаеца з ганку, некалькі хвілінаў стаіць у задуменні - і ідзе да машыны, якая стаіць за домам. Я ведаю, што яна сюды яшчэ вернецца - яна мусіць заступіць на варту ў гэтай хаце, у якой несупынна зло пераўтвараецца ў дабро. Як той казаў, мы вымушаны рабіць дабро са зла, бо болей яго няма з чаго рабіць.

Агата паварочвае ключ, машына ціха гудзіць - але пакуль не кранаецца з месца. Кіроўца дастае з кішэні жалуды, усміхаецца, закрывае імі вушы і слухае сябе.

Там, у ёй, няма ніякай музыкі пакуль што. Толькі два словы: памятай пра мяне.