Get Mystery Box with random crypto!

Уладзімір Сасюра Спевы Співи пераклад з украінскай Люблю я | Галасы з-за вярбы

Уладзімір Сасюра

Спевы

Співи

пераклад з украінскай


Люблю я слухаць у полі
песні, гледзячы на зоры,
калі галлём сваім таполі
хмаркі торкаюць угоры.

Калі увечар плывуць цені
й п’яніць паветра, як віно
а у нябёсах вочы сіні,
якія я люблю даўно.

Шчэ дзень не ўмёр, а ўжо у сіні
разкідвае хтось янтары.
О вечары на Украіне!
О слёзы шчасця на зары!