Get Mystery Box with random crypto!

Хай так TV

Лагатып тэлеграм-канала hajtaktv — Хай так TV Х
Лагатып тэлеграм-канала hajtaktv — Хай так TV
Адрас канала: @hajtaktv
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 358
Апісанне з канала

«Хай так TV» – самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Глядзіце сапраўдную беларускую сатыру без рэгістрацыі, смс і пачуцця самазахавання.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-02-22 18:42:40 Стала вядома, што песня нашага сатырычнага шоў «Хай Так TV» — На белай сценке выканкама» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі

17 лютага такое рашэнне прыняў суд Камянецкага раёну

Таму з задавальненнем узгадваем гэтую цудоўную кампазіцыю

https://soundcloud.com/belsat_music/khay-tak-tv-na-belay-stsenke-vykankama
49 views15:42
Адкрыць / каментаваць
2022-02-21 12:15:48
Алімпійскія гульні ў Пекіне завяршыліся для Беларусі двума срэбнымі медалямі і 24-м месцам у агульным заліку. Ходзяць чуткі, што гэта першая зімовая алімпіяда без золата ажно з 2006 года

Як ацэньваюць свой выступ самі спартоўцы, глядзіце ў відэа ад "Хай так TV"

А як вы ацэньваеце выступ беларускіх спартоўцаў у Пекіне?

Выпуск цалкам глядзіце тут





https://fb.watch/bgTLlnrIX_/

@hajtaktv
55 views09:15
Адкрыць / каментаваць
2022-02-20 15:53:05
Апошнія тыдні мы з вамі не адрываючыся сочым за эпічным пранкам з электроннымі паведамленнямі ва ўстановы адукацыі і за іх бездакорным выкананнем

Наш рэспект аўтарам ідэі і выканаўцам

Карыстаючыся нагодай, скетч-каманда "Хай так TV" прадстаўляе!

Новая серыя гісторыі кахання пад назвай "Быў такі ўказ"

Новае выданне глядзіце тут





https://fb.watch/bgTLlnrIX_/

@hajtaktv
44 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 21:43:15 Хай так TV pinned a photo
18:43
Адкрыць / каментаваць
2022-02-19 20:25:06
Наш госць распавёў сапраўдную сенсацыю: беларускія афіцэры гатовыя кінуць Лукашэнку і перайсці на бок Украіны! Што ж яны хочуць наўзамен?

Якое новае слова добра апісвае рэжым, усталяваны Перасядзентам?
На што ў школах спусцілі гадавы бюджэт?
Як чыноўнікі рыхтуюцца да тэлефанаванняў пранкераў?
Хто наступным будзе запісваць пакаянна-тлумачальныя відэа?
Чаму беларускія рыбакі пачалі баяцца КДБ, ГУБАЗіКу і міліцыі?
Якую навінку судовае практыкі адгэтуль прапануюць беларускія суды?
Чым барыжаць расейскія вайскоўцы ў Беларусі?

Пра стан беларускага войска, гадаванне сапраўдных воінаў і адносіны паміж афіцэрамі Лукашэнкі і Пуціна мы пагутарылі з былым старшынём "Белага легіёну" Сяргеем Бульбам

Глядзіце ў новым выданні "Хай так TV"





https://fb.watch/bgTLlnrIX_/

@hajtaktv
88 viewsedited  17:25
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 21:25:53
Алімпійскія гульні падыходзяць да канца, а сум беларускай каманды бясконцы

З якімі складанасцямі сутыкаюцца ўдзельнікі алімпіяды за межамі спартыўных пляцовак? І як быць, калі табе нельга, а з табой ніхто не хоча?

Падрабязнасці ў відэа ад скетч-каманды "Хай так TV"

Выпуск цалкам тут




https://fb.watch/b7IPU4OYGc/

@hajtaktv
46 views18:25
Адкрыць / каментаваць
2022-02-18 13:26:04
Што цяпер адбываецца са стачкамам на заводзе "Нафтан"?
Як улады спрабавалі змагацца са страйкоўцамі? І чаму нельга аданачасова падмануць і пабіць

У студыі "Хай так TV" нафтанец, стачкамавец Аляксей Маліноўскі

Размову цалкам глядзіце тут





https://fb.watch/b7IPU4OYGc/

@hajtaktv
68 views10:26
Адкрыць / каментаваць
2022-02-15 19:35:41
Святочны дзень прапагандзіста Грышкі.
Працягваем цыкл гісторый пра каварнае каханне, знявечанае ідэалогіяй

Грыша, твой выхад

Глядзіце выпуск цалкам тут





https://fb.watch/b7IPU4OYGc/

@hajtaktv
70 views16:35
Адкрыць / каментаваць
2022-02-14 19:03:01
Як быць, калі начальніца аддзела стацісцікі і працветанія Светлана Аркадзьеўна ідзеалагічэскі вывераная ў іншы бок, а тваё сэрца горача прагне кахання?

Ёсць адна ідэйка! Глядзіце ды запамінайце

Музычна-трагічна-камічная драма ад каманды "Хай так TV"

Падпяваць строга дазваляецца!

@hajtaktv
95 viewsedited  16:03
Адкрыць / каментаваць
2022-02-12 21:29:01
"Хай так TV" зазірнуў у алімпійскую вёску, дзе самотна нудзяцца беларускія спартоўцы. Высветлілася, што іх ахапіла шпіёнаманія, якая сапсавала ім Дзень святога Валянціна

Як рыхтуецца Беларусь да Дня закаханых?
Які падарунак атрымаў вядомы прапагандыст з дзяржканалу?
Чым кончыўся службовы раман у выканкаме?
Якую традыцыю вырашыў адрадзіць Лукашэнка?

А Аляксей Маліноўскі з "Нафтану" распавёў нам пра страйк на заводзе і аб правілах, што пануюць у ягоным родным гарадку

Глядзіце проста тут і цяпер свежы выпуск падпольнага тэлебачання





https://fb.watch/b7IPU4OYGc/

Калаж з фота: sb.by; Elijah Ekdahl / unsplash

@hajtaktv
89 views18:29
Адкрыць / каментаваць