Get Mystery Box with random crypto!

Хай так TV

Лагатып тэлеграм-канала hajtaktv — Хай так TV Х
Лагатып тэлеграм-канала hajtaktv — Хай так TV
Адрас канала: @hajtaktv
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 358
Апісанне з канала

«Хай так TV» – самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Глядзіце сапраўдную беларускую сатыру без рэгістрацыі, смс і пачуцця самазахавання.

Ratings & Reviews

1.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

1


Апошнія паведамленні 7

2022-02-28 16:00:49 У прамым эфіры яшчэ адзін ніфіга не добры дзень. Але мы не здаёмся. Спадзяемся, і вы таксама

СТРЫМ! Пяты дзень расейскай агрэсіі на ўсёй тэрыторыі Украіны.

24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай.





@belsat
@hajtaktv
109 viewsedited  13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 20:40:53
Хайтакаўцы таксама апынуліся сярод ваенных дзеянняў. І вось ужо трэція суткі большасць каманды не можа пакінуць Украіну.

Міхась Зуй распавядае пра тое, як ягоныя дзеці даведаліся, што такое бамбасховішча, неймаверны спакой і арганізаванасць жыхароў Львова.

А таксама лайфхакі, якія нікому не жадаў бы ведаць.

У інтэрв'ю @belsat Міхась распавядаў пра сітуацыю

https://bit.ly/36GdtZY

@hajtaktv
122 viewsedited  17:40
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 19:32:01
Апошні скетч, зняты ў даваенны часы. Хто б мог падумаць.!

Мы яшчэ маглі жартаваць пра рэферэндум, а сёння ён стаў не проста пытаннем канстытуцыі, якой і так амаль не існуе. Лукашэнка сёння прызнаўся, што і не памятае яе асабліва.

Беларусы разам. І мы не хочам заўтра тупа паглядзець канцэрт!

@hajtaktv
131 views16:32
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 02:18:33 Калі вы маеце магчымасць памагчы любымі сродкамі, то тут сабраныя асноўныя спасылкі

Пошук папутчыкаў для выезду з укрінскіх гарадоў да польскай мяжы

Жыллё для бежанцаў у Малдове

Дапамога ў экстранай рэлакацыі для беларусаў, у якіх НЯМА НІЯКАЙ ВІЗЫ.

Чат дапамогі бежанцам з Украіны

Беларускія сэрвісы еЗдароўе і Mapahelp адаптаваныя для дапамогі людзям з Украіны:

mapahelp.me — людзі і арганізацыі, якія могуць дапамагчы прытулкам, ежай ці паслугамі для бежанцаў.
okdoc.me сэрвіс бясплатных медыцынскіх кансультацый, уключаючы псіхолагаў.

Для Валанцёраў:

Хачу дапамагчы даехаць беларусу-ўцекачу з граніцы

Хачу загасьціць беларуса-ўцекача з Украіны

Дзякуем аўтару падборкі за пільную працу

@hajtaktv
131 viewsedited  23:18
Адкрыць / каментаваць
2022-02-27 02:16:49
Здаецца, ніхто не можа спаць гэтай ноччу. Як і мінулымі таксама. Вельмі шмат людзей цяпер знаходзяцца ў дарозе, на вакзалах, на мяжы. Без доступу да ежы, вады і начлегу.

Узровень дапамогі зашкальвае, але колькасць людзей, якія прагнуць бяспекі неймаверная.

Кацярына Ваданосава другія суткі разам з сям'ёй спрабуе выбрацца з вайны. Разам з тысячамі людзей, якія вымушаныя былі пакінуць свае дамы.

@hajtaktv
114 views23:16
Адкрыць / каментаваць
2022-02-26 23:49:19
Сябры, як вы бачыце, сёння не выйшаў традыцыйны эфір "Хай так". І мы думаем, што не варта тлумачыць чаму.

Мы разам з вамі пільна сочым за падзеямі, перажываем, асуджаем і не разумеем. Наша каманда працуе на патрэбы інфармацыйнай прасторы. А частка мусіць пад абстрэлам ужо другі дзень спрабаваць прабірацца да бяспечных месцаў.

За развіццём падзей можна сачыць анлайн у эфіры канала @belsat

Мы, каманда "Хай так TV", супраць вайны!

@hajtaktv
135 views20:49
Адкрыць / каментаваць
2022-02-25 19:48:10 «Народ – стрымана мужны. Атмасфера пакуль што спакойная днём, уначы – троху больш нервовая».

Паразмаўлялі з вядучым «Белсату», акторам Купалаўскага тэатру і ўдзельнікам праекту «ЧынЧынЧэнэл» Міхасём Зуем, які з сям’ёй знаходзіцца ў Львове.
ЧЫТАЙЦЕ ТУТ
71 views16:48
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 15:07:10 Channel photo updated
12:07
Адкрыць / каментаваць
2022-02-24 14:50:06
Надзвычай актульная размова выйшла ў нас ў мінулым эфіры з заснавальнікам першага ваеннага брацтва ў Беларусі і першай парамілітарнай арганізацыі «Белы легіён».

Сяргей Бульба пра войска і сілавыя структуры Беларусі, якія сёння сталі фактычна саўдзельнікамі ўзброенага нападу

@hajtaktv
145 views11:50
Адкрыць / каментаваць
2022-02-22 19:53:10
Пакуль нас усіх не знесла ураганнай хваляй навін з усходу, прапануем зазірнуць у нашу рэальнасць. Тут усё яшчэ таксама будзь здароў штарміць

Спачатку знішчэнне "Аховы птушак бацькаўшчыны". Падатак на садавіну. Пчалаводы-экстрэмісты. Рыбакам падрыхтавацца!

@hajtaktv
66 views16:53
Адкрыць / каментаваць