Get Mystery Box with random crypto!

Расказваем, што адбываецца ў Гаваруна! Збор фінансавання дас | Гаварун - мультфільмы па-беларуску

Расказваем, што адбываецца ў Гаваруна!
Збор фінансавання дасягнуў 100%! Шчыра дзякуем кожнаму фундатару за дапамогу праекту, а хто яшчэ не паспеў — далучайцеся, каб выходзіла болей матэрыялаў!
Як вы маглі заўважыць, мы ўжо пачалі публікаваць новыя серыі, а цяпер закрываем арганізацыйныя пытанні, каб вярнуцца да рэгулярнага графіка!
Ужо цяпер перакладаем, запісваем і ствараем тое, пра што вы прасілі і чаго яшчэ ў нас не было:
— поўнаметражны мультфільм у шматгалосцы!
— дзіцячыя песні з відэа!
— новыя серыі мультсерыялаў з любімымі героямі!
— уласны пластылінавы мультфільм!
— новыя анімаваныя аўдыякнігі!
Падпісвайцеся на канал і ўключайце апавяшчэнні, каб не прапусціць новыя відэа!