Get Mystery Box with random crypto!

Сябры! Мы ўражаны вашай пазітыўнай рэакцыяй і падтрымкай Гавар | Гаварун - мультфільмы па-беларуску

Сябры!
Мы ўражаны вашай пазітыўнай рэакцыяй і падтрымкай Гаваруна! Дзякуй!!!
Сёння раскажам падрабязней пра падпіску і як яна працуе.
Усе відэа на канале знаходзяцца ў адкрытым доступе, а фінансаванне мы збіраем, каб ствараць новыя. Адпаведна, вы можаце дапамагчы нам, калі аформіце штомесячную падпіску на пэўную суму.
У момант падпіскі з вашай банкаўскай карткі спішацца сума, якую вы абіраеце. Пасля гэтага штомесяц сума будзе аўтаматычна спісвацца ў дзень афармлення падпіскі. Таму выбірайце зручную для вас дату.
Варыянты падпіскі і «плюшкі» тут: gavarun.by/p/support
Вы можаце ў любы момант у асабістым кабінеце прыпыніць ці выдаліць падпіску, змяніць суму ў меншы ці большы бок! А таксама змяніць тое, пазначаць вас у цітрах ці не!
Увод звестак карткі ажыццяўляецца на абароненай аўтарызацыйнай старонцы сістэмы bePaid. Звесткі банкаўскай карткі перадаюцца толькі ў зашыфраваным выглядзе і не захоўваюцца на нашым сайце.
Калі картка падтрымлівае тэхналогію 3D Secure або «Інтэрнэт Пароль», вы будзеце перанакіраваны на старонку банка, які выпусціў картку, для ўводу кода бяспекі.