Get Mystery Box with random crypto!

Futbol paŭsiuĺ

Лагатып тэлеграм-канала futbolpausiul — Futbol paŭsiuĺ F
Лагатып тэлеграм-канала futbolpausiul — Futbol paŭsiuĺ
Адрас канала: @futbolpausiul
Катэгорыі: Спорт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 68
Апісанне з канала

Усім аматарам футбола ў Беларусі. Футбольны канал на роднай мове.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-07-01 11:08:54
Барселона і Spotify пачынаюць сваю супрацу.

"Дзякуючы альянсу Барселоны і Spotify, яны імкнуцца аб'яднаць два светы, якія абуджаюць запал фанатаў, такія як музыка і спорт, з мэтай стварэння новых забаўляльных уражанняў, якія рэвалюцыянізуюць вопыт фанатаў і прапануюць унікальную платформу для злучэння гульцоў і артыстаў з фанатамі па ўсім свеце".
Такія словы можна прачытаць у афіцыйнай заяве Барселоны, за якімі, імаверна, хаваецца кошт памылак на трансферным рынку і стратэгія развіцця клуба, якія загналі каманду ў пазыкавую яму.
48 views08:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 10:54:59
Віцінья далучаецца да ПСЖ.

Гэта €40млн. і кантракт да 2027 года.

Першае падпісанне Луіса Кампаса, які замяніў Леанарда. І гэта добрае падпісанне, малады талент, якога ў ПСЖ бачаць у ролі новага Вераці? Гулец мае досвед гульні за мяжой, ён правёў сезон у АПЛ, калі выступаў за "ваўкоў" на правах арэнды. Таксама, Віцінья дэбютаваў за старэйшую зборную Партугаліі ў плэй-оф да ЧС і ўжо мае тры гульні ў сваім актыве.
50 views07:54
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 10:30:49
Эрнэсто Вальвердэ вяртаецца ў Атлетык Більбао.

Гэта ўжо трэці прыход трэнера ў стан Більбао, ён з'яўляецца рэкардсменам па колькасці матчаў на чале клуба - 306.

Вальвердэ вельмі паспяхова працаваў з басконскай камандай і за шэсць сезонаў, ён пяць разоў выводзіў каманду ў еўракубкі.
54 views07:30
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 17:01:30
Калі ты думаў, што сёння пятніца, а потым загадчык сказаў - "Да заўтра".
55 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 16:42:15
Лукаку афіцыйна далучаецца да Інтэра.

Арэнда на сезон за €8 млн.

Лукаку ўжо паспеў абмеркаваць на даху хмарачоса, як ім з кіраўніцтвам клуба ўдалося зарабіць вялікую колькасць грошай. Калі сур'ёзна, то чарговы заход у Чэлсі не атрымаўся, што прыйшлося публічна заяўляць: "Хачу назад у Інтэр", пасля тых слоў, Лукаку забіў толькі тры галы, яўна, псіхалагічна ўжо было складана супрацоўнічаць з Тухелем. Нападнік паспеў забіць 15 галоў ва ўсіх спаборніцтвах і гэта з улікам пашкоджання, зусім не благі вынік, але ўсе чакалі значна большага, з-за вэрхалу пад час пераходу, грошай, што былі заплочаныя ды і выбітнай гульнёй за Інтэр.
Лукаку вельмі задаволены сваім вяртаннем і паспрабуе вярнуць скудэта да Інтэра.
55 views13:42
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 16:25:27
Што тут дадаць - футбол паўсюль!
53 views13:25
Адкрыць / каментаваць
2022-06-29 13:43:37
Стадыён Мадрыдскага Рэал пасля рэканструкцыю зможа быць не толькі футбольнай арэнай, але і арэнай для:
Амерыканскага футбола
Баскетбола
Вялікага тэнесу

Выглядае захапляльна і вельмі прадукцыйна.

Сант'яга Бернабэў.
58 viewsedited  10:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-28 23:45:27
Кожнаму Беларусу зараз патрэбны - махач ручніком.

Барусія Дортмунд рыхтуецца да новага сезону
62 viewsedited  20:45
Адкрыць / каментаваць