Get Mystery Box with random crypto!

Кіраўніцтва Аб'яднанай Царквы хрысьціян веры евангельскай у Рэ | Евангельская Беларусь

Кіраўніцтва Аб'яднанай Царквы хрысьціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь заклікала вернікаў не спыняцца ў малітве пра спыненьне вайны ва Украіне:

Мір Божы ўсім вам, дарагія браты і сёстры!
Як вы ведаеце, ва Украіне вядуцца ваенныя дзеяньні расійскімі войскамі. Паведамляецца пра ахвяры з абодвух бакоў.
Мы заклікаем узносіць узмоцненыя малітвы аб спыненьні баявых дзеяньняў і аб Божай абароне і перашкодзе пашырэньня гэтага страшнага канфлікту. Мы верым, што наша жыцьцё знаходзіцца ў руцэ Божай.
Працягвайце ўзмоцнена маліцца пра хутчэйшае заканчэньне ваенных дзеяньняў і ўсталяваньня міру.

Ад імя Рады епіскапаў Аб'яднанай Царквы ХВЕ Цвор С.П., Бірук Л.В., Паднюк С.С.