Get Mystery Box with random crypto!

Рада епіскапаў Аб'яднаньня хрысьціян поўнага Эвангельля ў Рэсп | Евангельская Беларусь

Рада епіскапаў Аб'яднаньня хрысьціян поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь зьвярнулася да хрысьціян з заклікам пра малітву ў сувязі з разьвязанымі ваеннымі дзеяньнямі:

Дарагія браты і сёстры, усе члены Аб'яднаньня хрысьціян поўнага Эвангельля ў Рэспубліцы Беларусь!
Усе мы з болем назіраем за разьвязанымі ваеннымі дзеяньнямі паміж РФ і Украінай, у якія ўцягнутая і Беларусь. Вайна — гэта вынік жорсткасьці, пыхлівасьці і грахоўнага стану тых, хто яе пачынае. У час вайны гора можа прыйсьці ў любы дом, і няма тых, хто ад яе ня будзе цярпець.
Заклікаем вас да малітвы пра выкараненьне духоўных аснаваньняў нянавісьці і вайны ў нашым рэгіёне, пра спыненьне агрэсіі, хлусьні, супраць праліцьця крыві і за аднаўленьне Божага міру.
Просім усіх служыцеляў і цэрквы арганізаваць сістэматычную малітву пра сітуацыю, якая склалася, любымі даступнымі спосабамі.
Мы спачуваем усім стратам і пакутам, якія выкліканыя ваеннымі дзеяньнямі. Заклікаем усіх людзей добрай волі маліцца Богу, зрабіць усё неабходнае для спыненьня вайны, дапамогі пацярпелым, пакаяньня і выпраўленьня наступстваў гэтай сітуацыі.
«Божа наш! …мы ня ведаем, што рабіць, але да Цябе вочы нашыя!» 
2 Летапісаў 20:12
Рада епіскапаў Аб'яднаньня ХПЕ