Get Mystery Box with random crypto!

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту ў сувязі з інцыдэнтам з гра | Еўрарадыё | Еврорадио

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту ў сувязі з інцыдэнтам з грамадзянінам Пакістана на мяжы. Вільня ў чарговы раз настойвае на тым, "каб беларускія органы забяспечылі належны кантроль асоб, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу".

8 ліпеня грамадзянін Пакістана прайшоў беларускую мяжу па сапраўдных дакументах, а літоўцам паказаў фальшывы еўрапейскі пашпарт. Пакістанца адправілі назад, але беларусы адмаўляліся яго прымаць.

Больш за суткі мужчына правёў на нейтральнай паласе, праз гэта прапускны пункт быў закрыты. Яго адкрылі толькі ўвечары 10 ліпеня, калі пакістанец вярнуўся ў Беларусь. Замежнік папрасіў прытулак у нашай краіне.