Get Mystery Box with random crypto!

У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго меркаванага расійскага шпіёна. | Еўрарадыё | Еврорадио

У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго меркаванага расійскага шпіёна. Ён грамадзянін Украіны, паведаміў міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі:

— Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала чарговага чальца шпіёнскай сеткі, якая працавала на расійскую разведку. Падазроны назіраў за ваеннымі аб'ектамі і партамі. Ён сістэматычна атрымліваў узнагароду ад расіян. Гэта ўжо 15-я персона, затрыманая падчас гэтага следства.