Get Mystery Box with random crypto!

У Маладзечанскім раёне перакуліўся аўтобус з 50 дзецьмі. Здарэ | Еўрарадыё | Еврорадио

У Маладзечанскім раёне перакуліўся аўтобус з 50 дзецьмі. Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны каля вёскі Лазавец.

У нейкі момант 38-гадовы кіроўца не даў рады з кіраваннем, і аўтобус занесла, ён перакуліўся на правы бок.

Па звестках Мінаховы здароўя, медыкі аказалі дапамогу пацярпелым — прыехалі 9 брыгад "хуткіх". Дзецям у аўтобусе было ад 8 да 11 гадоў. Бацькі 20 дзяцей адмовіліся ад іх дастаўкі ў бальніцы, іх агледзелі на месцы аварыі. 13 дзяцей завезлі ў дзіцячую бальніцу Маладзечна, шпіталізавалі толькі аднаго пацярпелага з дыягназам "удар пазваночніка".

10 чалавек завезлі ў 1-ю бальніцу Маладзечна, нікога з іх не шпіталізавалі. Яшчэ 7 дзяцей былі ў Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы, але і іх пасля агляду не сталі шпіталізаваць.